Да службы маніторынгу ГА «БАЖ» таксама трапіла копія гэтага дакумента. Пакуль незразумела, ад каго зыходзіў гэты ліст і што будзе з тымі, хто ўсё ж адважыцца на кантакт з «дапаможнай тэлевізійнай групай тэлеканалу „Белсат“». Але пагрозлівы тон паперы не прадвяшчае для іх нічога добрага, а вонкава яна нагадвае абвестку «Іх вышуквае міліцыя». (Фотаздымкі і імёны фігурантаў спісу мы не падаем па іх настойлівай просьбе.)

Гродзенцаў палохаюць кантактамі з журналістамі «Белсата» (Копія дакумента)

Гродзенцаў палохаюць кантактамі з журналістамі «Белсата» (Копія дакумента)

«Вышэйзгаданыя асобы ажыццяўляюць падрыхтоўку тэндэнцыйных, не адпаведных рэчаіснасці рэпартажаў прасацыяльна-эканамічную,грамадска-палітычнуюабстаноўку ў Гродзенскай вобласці, — гаворыцца ў абвестцы. — Сваю прыналежнасць да замежнаймедыя-структурыхаваюць. Як правіла, пры арганізацыі інтэрв’юявання жыхароў рэгіёну прадстаўляюцца ад імя «беларускага тэлебачання»… Сваімі дзеяннямі… спрыяюць фармаванню за мяжой дэструктыўнага інфармацыйнага асяродку шляхам распаўсюду скажоных звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, ваеннае альбо міжнароднае становішча Беларусі, прававое становішча беларускіх грамадзян, якія дыскрэдытуюць органы ўлады Рэспублікі Беларусь, што можа пацягнуць наступствы, прадугледжаныя арт. 369–1 «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».

Нагадаем, што пасля патрабавання А. Лукашэнкі на нарадзе 27 мая закрыць СМІ, якія «нагнятаюць ажыятаж» на спажывецкім і валютным рынку, у беларускай дзяржаўнай прэсе пачалі з’яўляцца «выкрывальныя» матэрыялы ў падтрымку гэтай ідэі. Вельмі яскравым прыкладам з’яўляецца артыкул «Откуда гвалт?», апублікаваны ў газеце Бабруйскага гарвыканкама «Бабруйскае жыццё» (№ 40 ад 3-га чэрвеня). Аўтар публікацыі, журналіст Аляксандр Цімафееў разважае праінфармацыйна-псіхалагічную вайну, якую вядуць замежныя дзяржавы, у выніку чаго «на ўзроўні грамадскай свядомасці ўзнікае зрыў крытычнага ўспрымання» і «стымулюецца сіндром натоўпу».  «Адэкватны адказ» бачыцца А. Цімафееву у абароне дзяржавы ад «пятай калоны» і «варожых» СМІ.

Поделиться ссылкой: