«Толькі людзі апамяталіся — на табе трэці раз, і гэта, мне дакладваюць, не апошні, — грымеў ён. — Тады, хлопцы, я скажу вам, не ў краіне, а недзе за мяжой трэба будзе шукаць работу. Я дапусціць гэтага здзеку з людзей не магу. Я вас папярэдзіў 10 дзён таму, прэм’ер-міністра асабіста».

«Вы зыходзіце з нейкага курса даляра. Скажыце мне, калі ласка, а які сёння рэальны курс долара? Не ведаеце. Дык чаму прывязваеце да нейкага незразумелага курса долара ўсё на свеце, у тым ліку і паліва? Няўжо тут нельга было прайсці спакойна, павысіўшы цэны на паліва на 10–15 працэнтаў адразу, а потым расцягнуць да 1 студзеня, калі стабілізуецца сітуацыя на валютным рынку, прывязацца да якога-небудзьдолара і пералічыць праз долар цану на гэта паліва. Гэта нельга было зрабіць?» — сказаў ён.

«Сапраўды, як дзеці малыя. Ад вас запалкі ў доме трэба хаваць, бо дом спаліце. Крыху адвернешня — праўда, дом спаліце», — сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка патрабаваў таксама і дакладу пра сітуацыю на валютным рынку. «Думаю, калі Пятро Пятровіч сёння ў стане, ён даложыць, што адбываецца на ўнутраным рынку і што будзе заўтра, паслязаўтра, праз 5 дзён, а не абмяжуемся размовамі аб імпартазамяшчэнні». Лукашэнка хацеў пачуць, то змянілася за апошнія 10 дзён «з моманту прынцыповай размовы». «Вы мне дакладваеце, што ажывіўся пазабіржавы валютны рынак. Хацелася б мець канкрэтныя факты, як ажывіўся гэты пазабіржавы рынак».

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад прысутных даць дакладныя адказы на пытанні, хто і як прымаў рашэнні аб павелічэнні цэн на спажывецкія тавары, у тым ліку паліва, чым матываваны такія значныя скачкі цэн, як урад мае намер утаймаваць інфляцыю, ці прадугледжаны адэкватныя меры сацыяльнай абароны насельніцтва, ці відаць дадатная дынаміка на ўнутраным валютным рынку.

Таксама на нарадзе Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся напалавіну ўрэзаць расход паліва службовага транспарту ўрада і Адміністрацыі прэзідэнта.

«З заўтрашняй раніцы напалавіну ўрэзаць ліміт паліва ўрада і Адміністрацыі. На веласіпедах няхай ездзяць, тады, можа быць, будуць думаць, як думаюць людзі», — сказаў ён.

Пакуль не паведамляецца, ці распачатыя працы па падаўжэнні веладарожкі ад Драздоў да будынка Адіміністрацыі прэзідэнта.

Поделиться: