— Праграма распрацавана прафесарам Станіславам Багданкевічам,” – гаворыць Анатоль Лябедзька.—Яна ўтрымлівае канкрэтныя прапановы па вывядзенню нашай эканомікі з той сітуацыі, у якой яна апынулася  зараз. Дарэчы, Станіслаў Багданкевіч  перадаў прэм’ер-міністру  Міхаілу Мясніковічу гэтую праграму. Пакуль ніякай рэакцыі няма – ні з ураду, ні з Нацбанка, ні з Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі… Мы яе цярпліва чакаем.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што калі цягам месяца Аб’яднаная Грамадзянская партыя не дачакаецца рэакцыі з ураду, можна будзе ўздымаць пытанне аб яго адстаўцы.

— Беларускім заканадаўствам вызначаны тэрмін у месяц, за які грамадзяне павінны атрымаць адказ з уладных структур, — кажа Анатоль Лябедзька. — І калі цягам бліжэйшага месяца мы адказу не атрымаем, можна будзе ўздымаць пытанне аб адстаўцы ўрада.

Поделиться: