Экс-кандыдат у прэзідэнты правёў сустрэчы з еўрадэпутатамі-членамі рабочай групы па Беларусі, прадстаўнікамі праваабарончых ініцыятыў Еўрапарламента, кіраўніцтвам Еўрапейскай народнай партыі, паведамляе http://bchd.info.

“Я лічу, што трэба прыкладаць усе намаганні, каб вызваліць палітвязняў. Усе яны могуць выйсці на свабоду ўжо бліжэйшыя месяцы. Перадусім, пытанне іх вызвалення залежыць ад палітыкі Еўрасаюза. Трэба рабіць усё магчымае для вызвалення палітвязняў. І я працягну гэта рабіць”, — адзначыў Рымашэўскі.

Па яго словах, “уся дэлегацыя была адзінадушна за адмову ад якіх-небудзь кантактаў, перамоваў з рэжымам да вызвалення палітвязняў. У ва ўсіх, з кім мы камунікавалі, было жаданне дапамагчы Беларусі, палітзняволеным”.

Поделиться: