Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідар грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў звярнуўся да спецдакладчыка ААН па катаваннях Хуана Мендеса.

— Сёння ў Беларусі створаны такія ўмовы, калі нават сваякі вязняў не маюць магчымасці пабачыцца з імі, — патлумачыў карэспандэнту “ Народнай Волі” Уладзімір Някляеў. — Сваякі знаходзяцца ў невядомасці. Становішча вязняў проста жудаснае. Многія кажуць, што ў камерах на іх аказваецца ціск, але грамадскасць не ведае, хто на іх цісне, якімі метадамі адбываецца гэты ціск.
Усе спробы грамадскасці адкрыць “заслону невядомасці” у гэтым пытанні натыкаюцца на глухое маўчанне ўлады. Адзінае выйсце — гэта зварот у міжнародныя структуры. Можа там змогуць нешта зрабіць. Таму наш першы крок — ліст спецдакладчыку ААН па катаваннях. У звароце выкладзены канкрэтныя факты катаванняў у беларускіх турмах. Зараз застаецца чакаць міжнароднай рэакцыі”.

Поделиться: