Актуальныя выданні інфармацыйнай праграмы «Аб’ектыў» можна глядзець а 12:00, 17:00 і 19:30. Галоўнае выданне «Аб’ектыву», як заўсёды, а 21:00. У нядзелю – «Тыдзень у «Аб’ектыве» ў абноўленым фармаце.

Падчас вакацыяў гледачам «Белсату» не давядзецца сумаваць. Акрамя інфармацыі ды публіцыстыкі канал прапаноўвае новыя мастацкія і дакументальныя фільмы, серыялы, краязнаўчыя праграмы, а самым маленькім гледачам – мультфільмы.

Прэм’еры новых серыяў сатырычных праграмаў «Белсату» – таксама ў чэрвеньскім эфіры. «Вагон» Віктара Шалкевіча штонядзелю а 19:20, а «Эксперт» – у той жа дзень а 21:30. У ліпені ды жніўні аўтары «Эксперту» падрыхтуюць інтэрв’ю з вядомымі палітыкамі, журналістамі ды эканамістамі, якія ацэняць актуальную сітуацыю ў краіне. Пасля размовы з госцем – традыцыйная для праграмы сатырычная песенька.

Кожную пятніцу пасля галоўнага выдання «Аб’ектыву» а 21:20 вас чакае працяг прэм’ерных серыяў дакументальных цыклаў «Рэвалюцыі» і новы цыкл «Палітычныя замахі».

Аматарам мастацкага кіно прапаноўваем «Фільматэку майстроў». «Белсат» у суботу і нядзелю ўвечары пакажа выдатныя кінастужкі. Серыялы для дарослых – дэтэктывы, камедыі ды меладрамы застануцца на сваіх месцах.
Нагадаем, што “Белсат» можна глядзець праз спадарожнік «Astra 4A» (ранейшая назва «Sirius»).

Поделиться ссылкой: