Паводле Рамана Бяссмертнага, на лаве падсудных апынуліся не правакатары, а мірныя удзельнікі акцыі, збітыя беларускім спецназам. Па меркаванні украінскага амбасадара, менавіта гэтыя падзеі прывялі да моцнага эканамічнага крызісу.
– У Беларусі адбыліся рэчы,якія ў Еўропе у прынцыпе адбывацца не могуць. Гэта супярэчыць не толькі філасофіі еўрапейцаў, але і усім дасягненням і іх цывілізаванасці. 19 снежня мінулага году людзей, што сабраліся, проста пабілі, і сёння увесь свет задае пытанне: за што іх білі? Потым іх судзілі і цяпер 46 асобаў асуджаныя на розныя тэрміны. З што яны сёння адбываюць гэтае пакаранне? Бо і Канстытуцыя і заканадаўства даюць ім права адстойваць сваю пазіцыю.
Пасол Украіны таксама звярнуў увагу на велічэзны на дадзены момант памер знешняй пазыкі Беларусі, якая з кожным днём працягвае узрастаць. Паводле Рамана Бяссмертнага, такое развіццё сітуацыі справакавала ні што іншае, як разгон 19 снежня, у выніку чаго ў розуме многіх беларусаў пасяліўся страх, які быў падмацаваны немагчымасцю выканання перадвыбарчых абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!