Нагадаем, што яшчэ 14 лютага міліцыянеры правялі ператрус у кватэры сябра Партыі БНФ Лемяноўскага. Гэта адбылося пасля таго, як уначы была затрымана дачка Лемяноўскага Вераніка разам з другой актывісткай Надзеяй Крапівінай па падазрэнні ў выкананні графіці палітычнага зместу.

Міліцыянеры падчас вышуку ў Лемяноўскіх забралі два сістэмныя блокі і пару старых газет. Пры забіранні рэчаў сістэмныя блокі не апячатваліся, а міліцыянеры не хацелі адразу даваць копію пратакола вышуку. Толькі пасля настойлівага патрабавання Міколы Лемяноўскага ён атрымаў гэтую паперу на рукі. Пазней Вераніка Лемяноўская і Надзея Крапівіна былі засуджаныя да штрафу па 700 тысяч беларускіх рублёў кожная. Штрафы даўно выплачаны, але камп’ютарная тэхніка дагэтуль не вернута. Мікола Лемяноўскі збіраецца пісаць на гэты конт адпаведную скаргу.

Поделиться: