Як ужо паведамляў сайт “Народнай Волі”, за некалькі дзён да гэтай сустрэчы кіраўнік МЗС Польшчы Р.Сікорскі ў інтэрв’ю польскаму каналу INFO-TVP пацвердзіў, што на сустрэчах будзе абмеркавана беларуская тэма.
Каардынатар фонду NED Ёанна Рагазіньская, паведамляла, што пазіцыі ЗША і Польшчы па пытанні Беларусі вельмі блізкія: “ Можна даволі ўпэўнена сказаць, што справа дэмакратыі ў Беларусі, хутчэй будзей тэмай размовы між прэзідэнтамі ЗША і Польшчы, калі Абама будзе ў Варшаве ў суботу. Польшча даволі моцна прасоўвае канцэпцыю стварэння фонду на карысць дэмакратыі. Гэта будзе прыярытэтам пад час прэзідэнцтва Польшчы ў Еўрапейскім саюзе, таксама гэтыя высілкі адназначна падтрымліваюцца ЗША”.

Поделиться: