У праграме мультымедыя-прэзэнтацыя па гісторыі БХД, бардаўскія спевы і вершы. Напачатку вечарыны з прамовай выступіць сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

У канцэрце выступяць  барды Андрэй Мельнікаў, Тацяна Беланогая, Андрэй Бананаў, Ганна Чумакова, Аляксей  Галіч і Раман Яраш, а таксама  паэты Галіна Каржанеўская і Алесь Спіцын.

Як паведамляе http://www.bchd.info, мерапрыемства праводзіца ў фармаце акцыі ў падтрымку офіса БНФ.
Нагадаем, БХД  была заснаваная 25 мая 1917 года на з’езде  беларускага каталіцкага духавенства, што адбыўся 24-26 мая 1917 г. у Мінскім кафедральным касцёле. Арганізатарамі з’езда былі ксяндзы-заснавальнікі БХД Вінцэнт Гадлеўскі, Адам Станкевіч, Фабіян Абрантовіч і іншыя. Мінскі з’езд завяршыў стварэнне хрысціянска-дэмакратычнай партыі, якая атрымала назву Беларуская Хрысціянска-Дэмакратычная Злучнасць (БХДЗ), а потым Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.

Поделиться: