Як паведамляе Радыё “Рацыя”, паездку журналістаў з Польшчы каардынуе Еўрапейскі цэнтр геапалітычных даследаванняў. Старшыня цэнтра Марцін Дамагала адзначыў, што прапанова выйшла ад беларускага партнёра «Экоом», і што нявыключана, што з некаторымі журналістамі сустрэнецца кіраўнік Беларусі:

— Гэтая паездка  фінансуецца беларускім бокам —  кожнаму журналісту мы пра гэта паведамілі, як і пра тое, што паездка такая  адбудзецца. Мы запытвалі пра ахвотных. Беларускі бок хоча прадставіць сваю рацыю. У гэтай паездцы ўдзельнічаюць журналісты з Польшчы, Нямеччыны, Францыі, але хто персанальна, дык мне невядома. Мы супрацоўнічаем з цэнтрам «Экоом», які дафінансоўвае ўсю паездку.

Нагадаем, што  цэнтр “Экоом”, які ўзначальвае  Сяргей Мусіенка, — тая самая структура, якая падчас прэзідэнцкіх выбараў праводзіць экзіт-пулы, вынікі якіх дзіўным чынам  супадаюць з канчатковымі вынікамі галасавання. Але ў дадзеным выпадку  паказальна не гэта, а менавіта тое, што беларускі бок пасля перыяду рэзкай канфрантацыі, нарэшце, палічыў неабходным праз журналістаў апраўдацца перад Еўропай.  


Поделиться: