З самай раніцы – а 10 гадзіне пачнецца ўрачыстае адкрыццё свята. Планы напалеонаўскія — шэсце з удзелам 50 касцюміраваных казачных персанажаў, конкурсы, гульні.

На пляцоўцы ў парку дадуць канцэрт дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Малыя не толькі атрымаюць падарункі, але і змогуць адчуць сябе належнай і неабходнай часткай грамадства.

У летнім амфітэатры пройдзе раённы агляд-конкурс гульнявых праграм супрацоўнікаў устаноў культуры “Гульнявая вясёлка”.

Кульмінацыя свята  адбудзецца а 14 гадзіне. У канцы мерапрыемства кожны зможа падысці да доміка добрай чараўніцы і з яе дапамогай напісаць сваё самае запаветнае жаданне. Каб пажаданні збыліся, іх пакладуць у кошык, які з дапамогай паветраных балонікаў падымецца ў неба.

Поделиться ссылкой: