Прэс-служба “Беларускай асацыяцыі журналістаў” усё ж высветліла расцэнкі завода. Так, для дзяржаўных газет тона паперы маркі «О» каштуе 2.884.080 рублёў, для недзяржаўнай прэсы — больш за 4 мільёны.

На прадпрыемстве кажуць, што нібыта плануецца ўраўняць кошты праз продаж паперы на біржы. Але пакуль дамовы з рэдакцыямі дзяржаўных газет дзейсныя.

На думку намесніка  старшыні БАЖ Андрэя Аляксандрава, сітуацыя з паперай цалкам адпавядае  стаўленню ўладаў да недзяржаўнай прэсы ўвогуле.

— Незалежныя газеты ў нас ужо даўно вымушаныя  існаваць ва ўмовах эканамічнай дыскрымінацыі. Дагэтуль не вырашанае пытанне з  распаўсюдам грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў. Сюды ж можна  дадаць і адміністратыўны ціск на рэкламадаўцаў, якім фактычна забаронена даваць рэкламу ў незалежныя СМІ, — кажа Аляксандраў. — Зараз ва ўмовах жорсткага эканамічнага крызісу дзяржаўныя СМІ працягваюць атрымліваць наўпроставую падтрымку ад беларускай дзяржавы, што, зразумела, ставіць незалежныя газеты зусім у няроўныя ўмовы.


Поделиться ссылкой: