—  Іншая справа, што з уладай зараз можна весці перамовы па канкрэтных пытаннях. Напрыклад, Аб’яднаная грамадзянская партыя перадасць ва Урад сваю антыкрызісную праграму. Калі Урад яе не прыме, мы будзем выступаць за яго адстаўку ў поўным складзе. Разумееце, тэмы для дыялога павінны быць канкрэтнымі, а ні размовы “ні пра што і пра нічога”.

Такіх тэм зараз я бачу, прынамсі, тры: эканамічная сітуацыя ў краіне і шляхі выйсця з яе, умовы правядзення выбарчых кампаній, з тым каб не паўтарылася тое, што было ў Беларусі 19 снежня мінулага года, і прыпыненне судовага пераследу палітычных апанентаў і незалежных СМІ. Без перамоў па гэтых пытаннях у краіне не ўдасцца зварушыць нічога.

Адзначым, што і  Някляеў таксама выступае за хутчэйшае вызваленне палітычных вязняў у Беларусі.

Поделиться: