— Калі я трапіў у КДБ, то сказаў, што напад на калону нашага штаба — гэта іх рук справа, бо менавіта гэта і дазволіла правесці плошчу па іх, сілавым сцэнарыі. У КДБ сталі клясціся: “Усё што заўгодна, але да нападу на вашую калону КДБ дачынення не мае”. Таму адказ на пытанне, хто гэта зрабіў, дасць адказы на многія іншыя пытанні.
А 19 снежня адбылося вось што: Лукашэнка не чакаў Плошчы, ён не думаў, што туды нехта прыйдзе. А калі стала відавочна, што людзі туды прыйдуць і іх будзе немала, ён спалохаўся. Мы не збіраліся сыходзіць з плошчы. Мы хацелі заклікаць людзей прыйсці на наступны дзень, а на другі дзень колькасць людзей павялічваецца . Брутальным разгонам Плошчы палохалі не Някляева, Саннікава ці Статкевіча, палохалі народ. Маўляў, вы ў мяне глядзіце…
А потым ён прагаварыўся, сказаўшы, што мала вам дубінак і АМАПу, наступны раз на Плошчу выйдзе армія з аўтаматамі.
Поделиться ссылкой:
Падтрымаць «Народную Волю»
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!