Уначы, не маючы грошай на спіртное, жыхар Верхнядзвінска заламіўся ў хату да былой настаўніцы, на той час ужо пенсіянеркі. Карыстаючыся добрым стаўленнем настаўніцы, мужчына пачаў патрабаваць пазычыць грошы на спіртное. Калі жанчына замест таго, каб даць грошы, пачала папракаць ужо падвыпіўшага былога вучня, ён ашалеў і ў прыпадку лютасці задушыў пажылую жанчыну. Потым, спрабуючы схаваць сляды злачынства, мужчына інсцэніраваў пажар.

Поделиться ссылкой: