Агалошанне самога прысуда ў суддзі Жукоўскай заняло хвіліны тры – астатнія паўгадзіны суддзя цярпліва зачытвала інфармацыю аб тым, колькі налепак, закладак, флэшак паветраных шарыкаў з лагатыпам кампаніі “Гавары праўду!” неабходна вярнуць фігурантам справы…

Такім чынам, Уладзімір Няклеў атрымаў 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк, Андрэй Дзмітрыеў, Віталь Рымашэўскі – 2 гады ўмоўна, Анастасія Палажанка – 1 год умоўна.

З будынка суда Уладзімір Някляеў выйшаў пад воклічы “Жыве Бкларусь!”

Першае, што зрабіў Някляеў, дык гэта падзякаваў усім, хто яго падтрымліваў: “Падтрымка адчувалася праз сцены турмы”, — сказаў ён. Ад вас, ад людзей ва ўсім свеце, якія казалі: “Выпусціце іх з турмы, яны там ні за што”. Гэтая падтрымка, клянуся Богам, які ёсць у маёй душы – гэтая падтрымка дапамагала жыць, дапамагала выжыць. А там у турме, не скажу, што было так невыносна, што памірай, але было непроста… І гэіая падтрымка сведчыць пра тое, што хутка з турам выйдуць не толькі тыя вязні, якія там ні за што, а выйдзе ўся Беларусь.  Жыве Беларусь!”.

Прыгавор суда Уладзімір Някляеў пракаментаваў наступным чынам: “Мы зараз перад вамі не таму, што добры суд, ні таму што нешта зразумела і збіраецца павярнуць краіну да свабоды і дэмакратыі ўлада. Наш выхад на волю – плён чалавечай салідарнасці. Менавіта перад чалавечай салідарнасцю паўстала гэтая антынацыянальная ўлада. Але прыйдзе дзень, калі давядзецца за ўсё адказваць. У тым ліку і за тое, што адбывалася не толькі з намі, але і з вамі. За тое, што адбывалася з нашымі роднымі, з маёй жонкай і роднымі кожнага, хто там сядзеў. За іх прыніжэнні, за іх слёзы, за тое, што яны не ведалі ці жывыя іх родныя людзі ці не, за гэта таксама прыйдзецца адказваць. І мы не будзем адцягваць гэта да тога моманту, пакуль спытае за гэта Бог. Перад чалавечым судом за гэта, а пасля ўжо за эканоміку і за даведзенае да жабрацтва грамадства, за тое што народ душыцца сёння па соль, быццам заўтра вайна,  давядзецца гэтай уладзе адказваць”.

Уладзімір Някляеў запэўніў, што прысуд яго не зламаў і не спыніць у ягоных намаганнях: “Апрэч палітыкі, неабходнасці змагацца за новую Беларусь, ёсць іншыя абсалютна ясныя рэчы. Калі ты сказаў некаму, што ты яго кахаеш, то ты павінен ажаніцца, калі ты сказаў людзям: “Паверце мне, людзі, падтрымайце мяне на выбарах, прыйдзіце на Плошчу 19 снежня, каб я там быў ні адзін, і людзі прыйшлі, і людзі падтрымалі, то цяпер ніяк не выпадае ні перад Богам ні перад сабой, сказаць ім: “Выбачайце, але ўсё што мог зрабіў…”  Не, так казаць нельга. У нас на перадзе нямала барацьбы. І гэта ўжо ў новых умовах, у новай краіне. У краіне, дзе па-сутнасці народ маральна перамог уладу. Гэта відавочна. Вы па сабе адчуваеце, я па сабе адчуваю. Пасля таго шоку, які стаўся з кожным з нас, і са мной таксама. Я сядзеў у турме ізаіляваны, я не ведаў, што ж там на Плошчы сталася, я не ведаў гэтага… Было адчуванне спачатку, што яны перамаглі. Калі цябе кожны дзень цягнуць за каўнер на допыты і кажуць: “Вось, ты будзеш адказваць, за тое што загубілі людзей”. Мне казалі: “Вы знаете сколько смертей на вас?”. Ледзь не растрэлам пагражалі. А калі да мяне дайшла першая інфармацыя я зразумеў, яны казалі гэта ад страху. 19 снежня мы не выйшлі змагацца з узброеннай міліцыяй. Мы не змагаліся з міліцыяй. Гэта яны, па-сутнасці біліся самі з сабой, неведаючы што рабіць у гэтай сітуацыі. Таму 19 снежня ўся Беларусь атрымала маральную перамогу над дыктатурай”.

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Уладзімір НЯКЛЯЕЎ: “ 19 снежня Беларусь маральна перамагла дыктатуру”

Фота: “Наша Ніва”

Поделиться: