— Адну сустрэчу з Фёдарам суддзя Чацвяртакова, якая і вынесла прысуд, мне дазволіла”, — расказвае “Народнай Волі” Людміла Мірзаянава. — Адбылося гэта праз пару дзён пасля агалошання прыгавора. Мы размаўлялі з Фёдарам роўна гадзіну. Гэта была вельмі эмацыяналья сустрэча, я старалася яго падтрымаць. Зараз жа я напісала заяву на паўторную сустрэчу. Па адукацыі я псіхолаг, таму падрыхтавала для сына адпаведныя матэрыялы, каб яму было лягчэй адаптавацца ў тых умовах у якіх ён будзе знаходзіцца бліжэйшы час. Заяву аб сустрэчы з сынам я хацела аддаць суддзі Чацвяртаковай. Але тая была на нарадзе. Яе сакратарка паведаміла мне, што пытанне аб дазволе сустрэчы з сынам у адсутнасць Чацвяртаковай будзе вырашаць дзяжурны суддзя – Аляксандр Кучык. Ён здзівіўся, маўляў, “я ж не ваш суддзя”, таму пытанне не ў яго кампетэнцыі. Але супакоіў, сказаўшы, што праблем наконт сустрэчы з сынам быць непавінна. Мяне папрасілі пачакаць. Прыкладна праз паўгадзіны загадалі ісці ў прыёмную старшыні суда. За гэты час міма мяне некалькі разоў праходзіла сакратарка суддзі Чацвяртаковай. Нуль увагі. Яшчэ праз паўгадзіны высветлілася, што мая заява ўсё ж-такі трапіла на стол да Чацвяртаковай. Я ізноў прыйшла да яе ў кабінет. Прычым на маё пытанне да сакратаркі аб тым, чаму бачыўшы мяне ў прыёмнай старшыні суда яна не паведаміла мне, што заява знаходзіцца ў суддзі, тая спакойна адказала: “Я думала, што вы там па іншым пытанні…” Гэта сапраўдны здзек над чалавекам. Такое адчуванне, што судовая сістэма працуе так, каб наўмысна прынесці чалавеку боль… У выніку, сёння маю заяву па сутнаці ніхто разглядаць не стаў, сказалі толькі, што мне прыйдзе пісьмовы адказ….

Фактычную адмову у сустрэчы з сынам я збіраюся абскардзіць у Мінскім гарадскім судзе.”

Поделиться: