Нагадаем, што пракуратура загадала абмежаваць доступ да сайта для дзяржаўных устаноў.

«Наша Ніва»: Ці шукалі вас прадстаўнікі пракуратуры ці сілавых ведамстваў?

Prokopovi.ch: Аніякіх кантактаў з іх боку ніколі не было.

«НН»: Якія тэхнічныя меры будуць прымацца вамі для безперабойнай працы сайта?

Prokopovi.ch: Будзем ствараць люстэркі, мяняць ай-пі, распаўсюджваць інфармацыю пра ананімайзеры. За намі — дзясяткі тысяч людзей, якім мы патрэбныя. Бяз бою іх не аддамо.

«НН»: Калі будзе закрыты доступ да сайта з Беларусі, то як бы вы параілі людзям мяняць валюту?

Prokopovi.ch: Параіў бы мяняць уладу, а там і да валюты справа дойдзе.

Поделиться ссылкой: