Сярод пытанняў, што будуць узнятыя на сустрэчы ў Вільнюсе, будзе абмяркоўвацца і магчамы назіральніцкі статус БХД у Еўрапейскай народнай партыі, паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе БХД.

— Прадстаўнікі ЕНП планавалі прыехаць з візІтам у Мінск, але ім адмовілі ў візах, што ў чарговы раз сведчыць аб узроўні дэмакратычнасці і адкрытасці афіцыйных улад. З гэтай прычыны было вырашана правесці сустрэчу паміж БХД і ЕНП па-за межамі Беларусі, — зазначыў адказны сакратар аргкамітэта Дзяніс Садоўскі.

Паводле слоў Дзяніса Садоўскага, на сустрэчы будзе абмяркоўвацца сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі, суды над дэмакратычнымі актывістымі, эканамічнае становішча ў краіне. Таксама бакі абмяркуюць пытанне далейшага партнёрства паміж беларускімі хрысціянскімі дэмакратамі і ЕНП, наладжванне стасункаў і магчамае ўступленьне БХД у ЕНП у якасці назіральніка.

Поделиться: