У палітолага, сябра Партыі БНФ Юрыя Чавусава на памежным пераходзе “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы даглядзелі рэчы. У яго адабралі некалькі кніг і часопісаў палітычнага зместу. Cярод іншага быў забраны ўкраінскі часопіс “Крытыка”, дзе на змешчанай выяве вокладкі адной з кніг было напісана слова “Лукаш”. Мытнікі вырашылі, што гаворка ідзе пра кіраўніка Беларусі і гэтае выданне забралі.

Як распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё Чавусаў, асабісты дагляд праводзіўся больш за 4 гадзіны.

Поделиться: