Па задумцы, павінен адбыцца сапраўды Усебеларускі народны сход, а не той, сход для абраных, што праводзіла ўлада напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Сцэнар дзеянняў у праграмным артыкуле, змешчаным у Інтэрнеце, распавёў сябра аргкамітэта Віктар Івашкевіч.

“Ва ўсіх гарадох і пасёлках Беларусі, дзе знойдзецца група ініцыятыўных людзей хаця б з пяці чалавек, падаць заяўкі ў мясцовыя выканкамы на правядзенне сходаў грамадзян з заяўленай тэмай: “Абмеркаванне сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне, высвятленне таго, хто вінаваты ў збядненні людзей і што трэба рабіць, каб беларускі народ выйшаў з эканамічнага тупіку.”

Ў заяўках пазначыць, што арганізатары згодныя на любое месца збору (бо не важна, дзе сабірацца, важна, каб аб плануемым сходзе даведаліся ўсе жыхары горада і хаця б 10% з іх прынялі ўдзел у гэтым сходзе.) Вельмі важна, каб ва ўладаў не было фармальных юрыдычных нагодаў адмовіць у сходзе.

На сходы трэба запрасіць як прадстаўнікоў улады, так і прадстаўнікоў апазіцыі, каб людзі маглі самі вырашыць, хто вінаваты ў іхніх праблемах і чые прапановы найбольш перспектыўныя”.

Поделиться: