Яна таксама глыбока занепакоеная жорсткімі прысудамі, вынесенымі на працягу апошняга часу ў дачыненні да шэрагу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.

Гэтыя падзеі – выразны напамін пра значнае пагаршэнне сітуацыі з захаваннем правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў у Беларусі, што адбываецца з таго часу, як падчас прэзідэнцкіх выбараў 2011 года былі дапушчаныя парушэнні выбарчых стандартаў. З таго часу вядзецца палітычна матываваны пераслед, арышты, затрыманні і суды ў дачыненні да прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ. Высокі прадстаўнік таксама сур’ёзна занепакоеная сведчаннямі пра ўжыванне катаванняў ды іншых кшталтаў жорсткага абыходжання.

як паведамілі Народнай волі ў прадстаўніцтве ЕС ў беларусі? высокі прадстаўнік заклікае беларускія ўлады неадкладна спыніць расправу над палітычнай апазіцыяй ды грамадзянскай супольнасцю, выпусціць усіх палітычных зняволеных і спыніць усе палітычна матываваныя суды, у тым ліку суды ў дачыненні да іншых былых кандыдатаў на прэзідэнты, якіх судзяць цяпер. Яна падкрэслівае, што Еўрапейскі Саюз гатовы разгледзець прымянне новых мэтавых абмежавальных мер ва ўсіх сферах супрацоўніцтва.

Поделиться: