Пасажыраў спускалі з атракцыёну па лесвіцы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў інжынер-механік “Парку Чалюскінцаў” Дзмітры Здановіч.

— Адна кабінка адчапілася ад цягніка. Праехала літаральна метр. Людзей знялі з дапамогай лесвіцы. Гэтую кабінку прыбралі”, — паведаміў ён.

Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Сёння атракцыёны ў парку не працуюць праз дажджлівае надвор’е. А 17 мая атракцыён хутчэй за ўсё ўжо будзе працаваць, кажа Здановіч.

Поделиться ссылкой: