Пасля вынясення прысуду Павел некаторы час прабудзе ў Мінску – яму трэба пайсці ў КДБ за асабістымі рэчамі і дакументамі.  18 мая Павел павінен вярнуцца ў родны Віцебск і там чакаць “зсылкі” на “хімію”.

Пасля паўгадовага зняволення Севярынец выглядае бадзёра. Кажа, што яго не зламалі. Да прысуду ў тры гады “хіміі” ставіцца па-філасофску: “Лічу, што СІЗА КДБ для мяне – своеасаблівая духоўная рэанімацыя, а высылка на “хімію” – духоўны стацыянар”, — гаворыць ён.

Севярынец прызнаецца, што апраўдальнага прысуду не чакаў: “Маральна быў гатовы і да горшага, асабліва, калі абвінавачвалі ў “масавых беспарадках”. На поўным сур’ёзе рыхтаваўся да 15 гадоў пазбаўлення волі. У сённяшняй Беларусі такі прысуд быў бы цалкам верагодны. А вось атрымаў тры гады. За што? Было б за што  і калі б я насамрэч здзейсніў злачынства, мяне ўвогуле забілі б…. А так тры гады я атрымаў толькі за тое, што выйшаў на праездную частку і выкрыкваў: “Верым! Можам! Пераможам!”

Гутарку з Паўлам Севярынцам чытайце ў наступных нумарах “Народнай Волі”.

Поделиться: