Арцыбіскуп Чэллі: “Калі СМІ адважна нясуць служэнне праўдзе – яны спрыяюць сталенню грамадскага арганізма. І наадварот: становяцца прычынамі падзелу, калі распаўсюджваюць прапаганду і дэзінфармацыю. Робячыся паслугачамі вузкіх інтарэсаў дзяржаўных, нацыяналістычных, расавых ці рэлігійных забабонаў. Матэрыяльнай нажывы і фальшывых ідэалогій розных накірункаў. Чалавек прагне праўды. Таму найбольшае служэнне, якое можна даць асобе і грамадству – гэта спрыянне гэтаму пошуку і атмасферы свабоды”.

Арцыбіскуп Чэллі  падкрэсліў, што менавіта абарона свабоды слова сёння з’яўляецца адной з асноўных мэт касцёла: “Касцёл абараняе свабоду слова і друку. Адзінае – у межах маральнага парадку і супольнага дабра. Як неадменную ўмову грамадскага міру. СМІ служаць свабодзе, служачы праўдзе. І яны ж знішчаюць свабоду, калі аддаляюцца ад таго, што праўдзівае. Распаўсюджваючы хлусню альбо ствараючы атмасферу нездаровай эмацыйнай рэакцыі на падзеі. Толькі калі людзі маюць доступ да праўдзівай і вычарпальнай інфармацыі, яны ў стане імкнуцца да супольнага дабра і бачыць у афіцыйных уладах адказных за гэтае дабро”.

А таксама Арцыбіскуп Чэллі звярнуў увагу на тое, што журналісты абавязаныя адстойваць справядлівасць, дабівацца яе.

Выказаў ён па просьбе Еўрарадыё і стаўленне Ватыкана да пытання рэгулявання інтэрнэта. “Ватыкан сам не можа рэгуляваць інтэрнэт. Мы імкнемся прыўнесці ў інтэрнэт больш чалавечых каштоўнасцяў. Таму мы развіваем як мага больш лепшай чалавечай прысутнасці ў інтэрнэце”, —  паведаміў ён.

Карэспандэнт Еўрарадыё папрасіў прадстаўніка Ватыкана выказаць сваё стаўленне да таго, што сёння ў Беларусі праследуюцца журналісты і незалежныя СМІ. У адказ Арцыбіскуп Чэллі параўнаў журналістаў з прарокамі:  “Я лічу, што шлях, які вядзе да праўды – гэта нялёгкі шлях. І гэта шлях, на якім ёсць таксама і пакуты. У пэўным значэнні, трэба жыць як прарок, па прароцку. А вядома, што прарок ніколі добра не прымаецца ў сваёй краіне. Вернасць пэўным каштоўнасцям не з’яўляецца лёгкай справай на журналісцкім шляху. І касцёл заўсёды разам з тымі, хто нават праз нейкія пакуты ідзе па шляху пошуку праўды. Як журналіст”.

Поделиться ссылкой: