Яны абвінавачваюцца па ч.1 арт. 293 КК РБ (арганізацыя масавых беспарадкаў), па якой пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў. Маці Фёдара Мірзаянава распавяла “Народнай Волі”, у якіх умовах праходзіць працэс. 

Наколькі мне вядома, з 11 мая ўвялі дапаўненні ў працэдуру допуска ў судовую залу і ў сам суд, — рассказвае Людміла Фёдараўна Мірзаянава. – Зараз пачаў складацца спіс тых людзей, хто ходзіць на суды.  І на суды менавіта па падзеях 19 снежня. Гэта мера ўведзена дадаткова да праверкі пашпартоў і рэчаў. А 12 мая на 4-м паверсе суда Партызанскага раёна, дзе і праходзіць працэс, невядомыя, не прадстаўляючыся, не пытаючы дазволу, дэманстратыўна здымалі на відэа тых, хто прыйшоў на суд. Мне хацелася б ведаць: чым выкліканы такія дзеянні? Сярод усіх прысутных і так назіраецца напружанне, а тут яшчэ гэтыя здымкі… Гэта што, нармальна, па-чалавечы? Не сорамна?..

 

Поделиться ссылкой: