Дакумент таксама асуджае беларускія ўлады за неправядзенне незалежнага расследавання празмернай сілы міліцыянтаў і спецслужбаў супраць мітынгоўцаў, асабліва за адмову забяспечыць працу спецыяльнай місіі пад эгідай АБСЕ.

Асобную ўвагу еўрадэпутаты надзяляюць сітуацыі са СМІ. Яны адзначаюць ўсё большы ціск на незалежныя медыі і журналістаў, заклікаюць улады вызваліць журналіста Андрэя Пачобута, замарозіць працэдуры закрыцця “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”, ды не абмяжоўваць доступ па інтэрнэт-сайтаў “Хартыя’97” і “Беларускі партызан”.

Апрача таго, рэзалюцыя заклікае не чыніць перашкодаў дзейнасці расійскіх і ўкраінскіх праваабаронцаў, а таксама не дыскрэдытаваць беларускіх, прыгадваючы нядаўнія словы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржаўных СМІ пра “пятую калону ў краіне”.

Еўрадэпутаты звяртаюць увагу іншых органаў Еўрасаюза, што “ва ўмовах беспрэцэдэнтных рэпрэсій супраць апазіцыі ЕС мусіць знайсці шляхі дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці, апярэдзіць раскол палітычнай апазіцыі і падтрымаць палітычную альтэрнатыву Лукашэнку”. 

Нагадаем, сёлета Еўрапарламент у двух ранейшых рэзалюцыях (20 студзеня і 10 сакавіка) ужо заклікаў Еўракамісію і Савет ЕС да ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый. Пакуль еўрапейскія замежныя міністры абмежаваліся візавымі абмежаваннямі на ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза.


Поделиться: