Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. У следчым ізалятары Гродзенскай турмы сёння матэрыялы следства Андрэю Пачобуту перадаў следчы Арсеній Нікольскі.

Адвакат Аляксандар Бірылаў мяркуе, што Андрэй Пачобут будзе знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы, хутчэй за ўсё, цягам двух-трох дзён. Пасля гэтага справа будзе перададзена ў суд, які прызначыць яе да разгляду, патлумачыў абаронца.

Андрэй Пачобут зьяўляецца карэспандэнтам польскай “Газэты выборчай”. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста, большая частка якіх узята з “Газэты выборчай”.


Поделиться: