Як зазначае Дашкевіч, проста скралі 8 лістоў ад Насты.

Зміцер напісаў скаргу ў пракуратуру, Дэпартамент выканання пакарання МУС і кіраўніцтву СІЗА. Ён пагражае распачаць галадоўку, калі яго лісты надалей будуць знікаць.

Наста Палажанка звяртаецца да кіраўніцтва СІЗА, цэнзараў і ўсіх тых, хто адказны за адбыццё пакарання Дашкевіча:
“Я прашу супрацоўнікаў СІЗА забыцца на тое, што мы маем розныя перакананні, забыцца на тое, што мы знаходзімся па розныя бакі ўсіх палітычных працэсаў. Мы людзі найперш і мусім ставіцца па-чалавечы адзін да аднога. Жыццё яно мае прынцып бумеранга, давайце не будзем на тое забывацца. Добрыя справы прыносяць добраслаўленне ў нашае жыццё, а наўмыснае зло гэткім і павернецца. Калі каму-небудзь з вас спатрэбіцца дапамога ў жыцці, магчыма, мы будзем тымі, хто зразумее вас і працягне руку. Дык давайце ж заставацца людзьмі. Гэта адзіная мая просьба”.

Наста Палажанка паведаміла Радыё Свабода, што Дашкевіч вырашыў чакаць выраку Мінскага гарадскога суда ў следчым ізалятары на Валадарскага. Раней Змітра перавялі ў іншую камеру, дзе ўтрымліваецца меней людзей. Але пасля таго, як хлопец не пагадзіўся пісаць заяву на перавод у калонію, яго зноў перавялі ў камеру, дзе сядзіць болей за 40 чалавек.


Поделиться: