У раней вызначаны тэрмін законопроект у Палату прадстаўнікоў не паступіў, і на дадзены момант праект Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях” не ўключаны ў план падрыхтоўкі законапраектаў на 2011 год.

Парламенцкая камісія запэўніла аўтараў калектыўнага зварота, што пасля ўнясення праекта гэтага закона на парламэнцкі разгляд, заяўленая ў калектыўным звароце пазіыцыя будзе вывучана дадаткова. Пакуль жа прапановы і заўвагі да канцэпцыі будучага заканадаўчага акту перададзены ў Міністэрства юстыцыі, якое з’яўляецца асноўным распрацоўшчыкам законапраекта.

Нагадваем, што ў сакавіку бягучага года некамерцыйныя арганізацыі Беларусі распаўсюдзілі калектыўны  зварот па праекце Закона “Аб некамерцыйных арганізацыях”. Нагодай да зварота стала верагоднасць прыняцця гэтага законапраекта ў рэдакцыі, якая не адпавядае інтарэсам грамадскасці.

Да супольнай пазіцыі, адлюстраванай у тым дакуменце, далучыліся 110 некамерцыйных арганізацый розных арганізацыйна-прававых формаў і накірункаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш за 270 тысяч членаў. Пры выпрацоўцы калектыўнага зварота былі ўлічаны інтарэсы арганізацый розных напрамкаў дзейнасці  і арганізацыйна-прававых формаў. На аснове экспертных заключэнняў з боку айчынных і замежных экспертаў беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці выпрацавалі агульны падыход да зместу праекта новага закона.

З тэкстам калектыўнага зварота ў парлямент і ўрад па праекце Закона “Аб некамэрцыйных арганізацыях” можна азнаёміцца на сайце Цэнтра прававой трансфармацыі: http://lawtrend.org/ru/data/650/. Надалей  ініцыятары калектыўнага зварота плануюць сачыць за працай над гэтым законапраектам, каб дамагчыся найбольш поўнага ўліку ў яго змесце інтарэсаў грамадскасьці.

Поделиться: