Людзі прыходзяць са сваімі зэдлікамі, спальнікамі, каб не прапусціць анікога перад сабою.
У банках, размешчаных у прэстыжных менскіх гатэлях “Вікторыя”, “Crowne Plaza”, “Еўропа” ахова такія чэргі разганяе. Падчас такіх разгонаў відавочца з чаргі ўбачыў, што сам ахоўнік актыўна скупляе валюту, хоць не стаяў у чарзе. Варта адзначыць, што абменнікі пры гатэлях – адзінае месца, дзе валюта ёсць увесь час, у той ці іншай колькасці. Відавочца напісаў скаргу на імя Управы банка. На месца прыехалі працаўнікі з аховы галоўнага офісу, вынялі запісы відэаназірання, і выявілася, што валюту набывалі не толькі ахоўнікі гатэлю, але і штатныя працаўнікі банка. “Нам купляць валюту забаронена паводле службовага статута, – тлумачыць касір “Беларусбанку”. – У нас увогуле падчас працы ў кішэні можа быць не больш за Br 35 тыс.”.
Наступствы расследавання выклікалі вымовы і звальненне працаўнікоў банка. Такія самыя выпадкі зарэгістравалі ў некаторых крамах ювелірных вырабаў і тэхнікай, дзе таксама звольнілі прадаўцоў, ахвочых набыць валюту падчас працы.
Гэта выявіла службовае расследаванне.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!