Маці палітвязьня Алена Лахавід паведаміла «Свабодзе»: «Мне сказалі ў ізалятары, што ноччу пайшоў этап. Але сёння гэтак холадна, дождж, як падумаю, як іх на каленкі ставяць каля цягніка, не магу супакоіцца».

Як раней паведамляў сайт “Народнай Волі”, у судзе Партызанскага раёна сталіцы, у красавіку закончыўся разгляд справы актывіста руху “За свабоду” Мікіты Ліхавіда. Ён абвінавачваўся ва ўдзеле ў масавых беспарадках, якія па версіі следства і пракуратуры мелі месца ў Мінску 19 снежня 2010 года. У выніку суддзя Наталля Пыкіна вынесла прысуд: Мікіта Ліхавід прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прыгавораны да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Поделиться ссылкой: