16.40

Аляксандра Фядуту забрала карэта хуткай дапамогі.

Суддзя сказала, што працэс не можа быць прадоўжаны і абвясціла перапынак да 10 траўня да 10 раніцы.

16.05

Фядуту зноў стала дрэнна, яму вызвалі карэту хуткай дапамогі. Спадар Фядута папрасіў суддзю працягнуць разгляд справы ў яго адсутнасць. Суддзя Жукоўская пасля кансультацый з пракурорам і адвакатамі аб’явіла яшчэ адзін перапынак.

Суддзя абвясціла перапынак.

16.00

Працэс аднавіўся.

15.40

Фядуту стала дрэнна. Ён папрасіў прыняць лекі і або адпусціць яго, або абвесціць перапынак.

Абвешчаны перапынак на 15 хвілін.

15. 39

“Калі, хто і дзе вырашыў , што вы пойдзеце на выбары?”
“Я быў і застааюся паэтам, а не палітыкам”, сказаў Някляеў.

15.37

Пытанне пра дзейнасць кампаніі “Гавары праўду.”

Някляеў сказаў, што гэтыя пытанні не маюць ніякага дачынення да справы.

15.35

На гэтым прамова Някляева скончылася і пачаліся пытанні пракурора.

15.34

“Я спадзяюся, што суд прызнае мяне невінаватым і спыніць канвеер судовых рэпрэсій. Хачу, каб высокі суд і дзяржаўны абвінаваўца зразумелі, як гэта важна.” “Мы ўсе дарослыя, усе разумеем наколькі ж гэта важна, каб мы паступалі па-чалавечы. Мяне значна больш хвалюе што будзе не са мной, а з маёй краінай.  Лёс Беларусі для мяне куды важней за мой асабісты лёс”.

15.30

Някляеў: “Плошча была адзінай магчымасцю сказаць народу праўду пра недэмакратыныя выбары, пра фальсіфікацыі. Мы былі адрэзаныя ад сродкаў масавай імнфармацыі”.

15.20

Някляеў: “Хачу звярнуць увагу, што ні парламенцкія выбары, ні рэфэрэндумы не былі прызнаныя”.

“Пасля рэфэрэндума 1995 года адбылася трагедыя: была знішчана беларуская мова. Вораг бы такога не прыдумаў, што ён зрабіў. Я ўсё роўна пайду на плошчу і буду стаяць на ёй, пакуль не будзе вырашаны лёс Беларусі”.

Някляеў некалькі разоў падкрэсліў, што яшчэ ў турме вырашыў абавязкова ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах і стаць прэзідэнтам. Чым бліжэй было да выбараў, тым больш фіксавалася парушэнняў. Улады адхілілі большасць з прапаноў змен выбарчага заканадаўства.

15.17

Нават прэзідэнцкая газета сцвярджае, што Лукашэнка набраў крыху больш за 51% галасоў, — кажа Някляеў.

15.15

Някляеў кажа, што амаль 80% — лічба нерэальная. Ён запытвае: “Гэта нармальна, што мяне і Дзмітрыева кінулі за краты, а потым, нібыта ўсё нармальна, кажуць: “Ладна, ідзіце”. Гэта нармальна?!”

15.13

Суддзя перарвала выступ Някляева, сказаўшы, што ён абмяркоўвае выбарчую кампанію. Ён адказаў: “Вы мяне пазбаўляеце майго права. Я хачу патлумачыць, чаму мы пайшлі на Плошчу”

15.10

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2004 года 23 лістапада Лукашэнка на сустрэчы з украінскімі журналістамі  сказаў: “Апошнія выбары былі сфальсіфікаваныя”. І Някляеў нагадаў, што калі б былі сапраўдныя вынікі, то лічба была б яшчэ большая.

15.00

Някляеў: У 2010 годзе мяне спынялі супрацоўнікі ДАІ з нагоды, што там у мяне ці то зброя, ці то яшчэ нешта. Так было 21 раз. Мяне трымалі столькі, колькі было патрэбна, каб людзі, якія прыйшлі на сустрэчу са мной, разышліся.

Потым мне казалі: “Ой, не знайшлі мы ў вас ні пісталетаў, ні гранат. Машыну разбіралі на гайкі. А потым надрукавалі, што ў офісе штаба Някляева знайшлі зброю і ўсё такое. Чаму?!”

14.55

Някляеў: “Як можна судзіць чалавека за тое, што ён мог бы зрабіць, калі б быў там ці там”.

Злачынцамі з’яўляюцца міністр унутраных спраў, сілавікі, але найперш “той чалавек, які цяпер кіруе дзяржавай. Гэта ён кіраваў разгонам мірнай дэманстрацыі і збіццём людзей”, – сказаў Уладзімір Някляеў у сваім выступе.

14.50

Палажанка скончыла даваць паказанні. Пачынае Някляеў, ён прамаўляе з месца.

14.30

Наста Плажанка адказвае на пытанні адвакатаў пра свой асабісты ўдзел у акцыі.

14.25

Наста сказала: “Людзі, яія былі ў кафетэрыі, у Макдональдсе, каля крамаў далучаліся добраахвотна да дэманстрацыі. Усе разумелі, што на плошчы Незалежнасці адбудзецца мітынг”.

На пытанне, ці ведала, ці быў дазвол уладаў на правядзенне акцыі, адказала: “Ад самага пачатку, як я стала сябрам моладзёжнага дэмакратычнага руху, мне было добра вядома, што ўлады ніколі не даюць дазвол на правядзенне апазіцыйных акцый ў цэнтры горада”

14.20

Наста паведаміла: “Мне вельмі дзіўна было пачуць, што кандыдаты ці кіраўнікі іх штабоў павялі людзей з Кастрычніцкай плошчы. Яны былі ўсе на прыступках Палаца пафсаюзаў, а людзі ўжо пайшлі раней за іх.

14.15

На выступ Насты Палажанкі кіраўніцтва суда маладых людзей не прывяло. Назіральнікі лічаць, што гэта было зроблена наўмысна, каб яны не пачулі выступ актывісткі маладзёжнай арганізацыі.

14.10

Пачаўся допыт Насты Палажанкі. Дзяўчына адмовілася выступіць у вольнай форме. Яна сказала, што не бачыць сэнсу ў тым, каб марнаваць час, бо людзі ўсё роўна не пачуюць яе прамову, а прысуд будзе такі,нібыта яна нічога не гаварыла.

Пакурор спытаў, калі яна стала сябрам “Маладога Фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі).
Наста адказала, што ад 2004 года, але дадала, што гэта будзе апошняе пытанне пра “МФ”, паколькі дзейнасць арганізацыі не мае ніякага дачынення да той справы, якая цяпер разглядаецца ў судзе

13.00

У судзе аб’яўлены перапынак да 14.00.

12.15

Пракурор запытвае, ці было абмеркаванне варыянтаў развіцця падзей. На што Дзмітрыеў адказаў, што магчыма, але ён не памятае. Пытанне ж, чаму не памятае, выклікала смяшкі нават у адвакатаў. Тады пракурор звярнуўся да суддзі і папрасіў выдаліць з судовай залы тых, хто гэта рабіў.

Някляеў паспрабаваў патлумачыць нешта, але суддзя яго абарвала і запісала яму заўвагу ў патакол.  Апроч таго, суддзя сказала, што будзе сапраўды выдаляць з судовай залы тых, хто такое яшчэ раз зробіць.

Тым часам людзей у судовай зале і без таго паменьшала. Некалькі чалавек з тых, каго супрацоўнікі міліцыі правялі ў залу суда, пакінулі свае месцы.

12.10

Прадстаўнік пакуратуры пачаў задаваць пытанні, якія тычацца кампанііі “Гавары праўду”.  Дзмітрыеў сказаў, што будзе адказваць на тыя пытанні, якія тычацца падзей 19 снежня.

12.04

Дзмітрыеў заявіў:“Калі б мы пайшлі не на Кастрычніцкую плошчу, а на Бангалор, то было б значна горш.  Людзі, якія не маюць інтэрнэта, прыйшлі б на Кастрычніцкую, а там бы не было кандыдатаў. Хто б іх спыняў? Што там магло тады адбыцца?”

— Какндыдат Някляеў за паўгадзіны да акцыі быў збіты. Я, як кіраўнік штабу, абавязаны быў прыйсці і расказаць  аб тым, што здарылася. Я быў у цэнтры калоны. Я памятаю людзей, якія былі вакол мяне. Яны не былі  актывістамі штабу і г.д. Так, я быў на праезжай частцы. Але мяне ніхто не прасіў сысці”, — заявіў ён.

11.58

Дзмітрыеў паведаміў, што гукаўзмацняльная апаратура была неабходная, каб падтрымліваць парадак. “Мы не хацелі, каб у нас канфіскавалі апаратуру на Калектарнай. І  разумелі, што калі б мы адкрылі машыну, то ў нас забралі б апратуру, а нам сказалі б: “Ну, ідзіце далей”, — распавёў ён.

Дзмітрыеў : “У абвінавачанні гаворыцца, што мы па надуманых прычынах заклікалі людзей на плошчу. Але ў нас  ужо былі дадзеныя прамежкавых вынікаў галасавання. Мы ўжо ведалі, што пасля таго, як выступы кандыдатаў скончыліся ў эфіры, нам адмаўлялі выступы ў дзяржаўных СМІ нават на камерцыйнай падставе. Мы бачылі шматлікія прушэнні,  таксама і ў працы выбарчых камісій”.

11.53

“Любыя дакументы, якія ў мяне забралі, ды і ў іншых супрацозўнікаў штаба, не могуць сведчыць, што іх абавязкова нейкім чынам выкарыстоўвалі. Шмат розных прапаноў паступала. Там я прашу крытычна паставіцца да іх анлізу і не лічыць, што там было нейкае кіраўніцтва да дзеяння”, — сказаў Дзмітрыеў.

“Тое, што мы дамагаліся перамоваў, сведчыць аб тым, што мы хацелі мірнага вырашэння пытання. Гэтыя перамовы ўпісваліся ў канцэпцыю мірнага ўрэгулявання акцыі”, — дадаў ён.

11.49

Па словах Дзмітрыева, “у нас было адно пытанне: як зрабіць так, каб Плошча была мірнай, каб не дапусціць правакацый”.

“Мы лічылі, што быў толькі склад адмінсітрацыйнага правапарушэння. Чаму мы не накіравалі дюдзе па пераходах і тратуарах? Пасля збіцця Некляева, нас засталося 20 чалавек. Мы ішлі па правілах, нічога не парушаючы. Але калі, па падліках нават міліцыі, было некалькі тысяч чалавек, калі б усе пайшлі ў пераход, то маглі б быць трагічныя наступствы”, сказаў ён.

Дзмітрыеў : “Лепш сесці на 15 сутак, чым каб нехта б загінуў”.

11.40

Дзмітрыеў: “ Кампанія “Гавары праўду” не заклікла ўводзіць санкцыі супраць Беларусі. Яна  была сацыяльнай. Мы не бралі ў людзей грошы за тое, што ім дапамагалі”.

11.38

Пачаўся допыт Дзмітрыева.

Ён зазначыў, што часткова прызнае сваю віну, а менавіта, што пайшоў на акцыю, ведаючы, што яна несанкцыянаваная. У гэтым ён бачыць парушэнне грамадскага парадку са свайго боку. Пры гэтым ён не пагаджаецца з абвінавачаннем, з якога вынікае, што кампанія “Гавары праўду” распачыналася ў 2009 годзе  для фінансавання выбарчай кампаніі Некляева. Ён сказаў, што гэта лухта. Кампанія мела іншыя мэты і яна дагэтуль працягваецца.

11.13

Рымашэўскі: Калі лічыць, што мая размова з супрацоўнікам ДАІ была непадпарадкаваннем дзеянням міліцыі, то тады можна лічыць, што я парушыў артыкул, паводле якога мяне абвінавачваюць.

11.09

Прадстаўнік пракуратуры задае пытанні, якія ў асноўным тычацца фармальнасцяў для правядзення вулічнай акцыі: ці  быў дазвол на правядзенне акцыі, калі яго атрымалі, калі звярнуліся ў Мінгарвыканкам, ці выконвалі патрабаванні прадстаўнікоў улады?

11.06

Віталь Рымашэўскі прызнаў, што  “магчыма мы занадта перабольшылі свае сілы ў кіраванні акцыяй”

10.45

Рымашэўскі прывёў прыклад падзей мінулых прэзідэнцкіх кампаній, калі штурмавалі Палац прафсаюзаў, выходзілі на праспект і перакрывалі рух. Тое, што цяпер усе кандыдаты на пасаду прэзідэнта так ці інакш праходзяць па крымінальнай справе, на думку палітыка, сведчыць аб тым, што ў краіне вылікія праблемы з сістэмай правасуддзя.

Напрыканцы свайго выступу Рымашэўскі сказаў, што ўсе тыя людзі, якія цяпер нясуць крымінальную адказнасць, павінны былі б адказваць толькі паводле Адміністрацыйнага кодэкса.

10.34

Рымашэўскі паведаміў, што ад самага пачатку разумеў, што дзеянні на плошчы павінны быць скаардынаванымі. Але гэтага не адбылося. “Мае паказанні можа падцвердзіць Вадзім Кабанчук, які быў у дружыне. Можна папрасіць даць вынікі “дэтэктара хлусні”, на жаль, іх не далучылі да матэрыялаў справы, але яны ёсць у следства”, — распавёў ён.

10.28

Рымашэўскі: “Мяне павялі. Я пайшоў да машыны, якая была каля педуніверсітэта. Самому было ісці цяжка. Але я пайшоў на трыбуну і казаў пра правакацыі. Я заклікаў спецназ спыніцца. Людзі, якія заставаліся на плошчы, не мелі ніякага дачынення да таго, што адбывалася на ганку”.

10.26

Рымашэўскі: “Тая колькасць людзей, якая рухалася неарганізавана, не магла скарыстацца падземным пераходам. Я спрабаваў дагнаць галаву калоны, бо не разумеў, хто ідзе наперадзе. Я быў каля касцёла св.Сымона і Алены і прасіў людзей падыйсці да мяне.

Людзі падыйшлі туды і там адбыўся кароткі мітынг. Пасля гэтага была прапанова пайсці на перамовы з урадам. Вось мы пайшлі на перамовы. Там, каля Дома ўраду,  я пачуў звон шкла і спрабаваў спыніць гэтыя дзеянні.  Прасіў людзей адыйсці. Калі я даходзіў да аднаго края ўваходу, то чуў гук на другім канцы.

Я разумеў, што біццё шкла перарасце ў збіццё людзей. Разумеў, што людзі атрымаюць тэрміны па 4 гады, што цяпер і адбываецца.

Я заставаўся каля Дома ўраду. Цяпер разумею, што гэта была памылка. Але я спадзяваўся пагаварыць з камандзірам. Замест гэтага атрымаў удар па галаве і страціў прытомнасць”.

10.17

Экс-кандыдат кажа, што, калі ішлі на плошчу, то разумелі : кіраваць акцыяй будзе немагчыма. “Мы  думалі, што могуць быць правакацыі і таму папрасілі зрабіць ланцуг”, — паведаміў ён.  “Людзі ў цывільным распіхвалі журналістаў, каб зрабіць нейкую даўку. Я потым на відэа ў інтэрнэце бачыў, што тыя, якія прарвалі ланцуг, не патрапілі на лаву падсудных”, — дадаў ён.

10.15

Рымашэўскі падкрэсліў, што мэты акцыі былі абсалютна мірныя. Ён звярнуў увагу суда на тое, што яшчэ напачатку мітынга прагучала, што людзі прыйшлі з мірнымі мэтамі, а тых, хто хоча пахуліганіць, прасілі пакінуць плошчу.

10.11

Паказанні дае Віталь Рымашэўскі.  Ён спачатку размаўляў то на беларускай мове, то на рускай, але суддзя папрасіла абраць нейкую адну. Экс-кандыдат зрабіў выбар на карысць беларускай мовы.

9.46

Памочнік старшыні суда даў загад міліцыянерам, каб тыя забаранілі ўваход у залу суда людзям з фота- і відэакамерамі.  Міліцыянер на ганку суда звярнуўся да журналістаў, сказаўшы, што яны павінны пакінуць фота- і відэакамеры ў машынах.

Але пры гэтым міліцыянеры правялі ў залу двух журналістаў БТ, якія адразу ж пачалі здымаць усіх прысутных.

Памочнік старшыні суда перапісвае прозвішчы актывістаў БРСМ, якіх запусцілі ў залу суда, каб тыя занялі месцы.

Поделиться: