Як паведаміла “Народнай Волі” прэс-служба “Маладога Фронту”, улёткі з заклікамі вызваліць Кіркевіча і актывіста “Маладога Фронту” Уладзіміра Яроменка, судовы працэс над якім яшчэ ня скончаны, з’явіліся ў ноч на 6 таўня ў раёне вуліц Багдановіча і Веры Харужай, Камароўскага кірмаша і плошчы Якуба Коласа.

Маладафронтаўцы заяўляюць аб намеры бараніць сваіх сяброў і дамагчыся іх хутчэйшага вызвалення шляхам стварэння розгаласа ў грамадстве.

Нагадаем, 5 траўня 2011 года намеснік старшыні “Маладога Фронту” Алесь Кіркевіч быў асуджаны на 4 гады зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыма за ўдзел у “масавых беспарадках” 19 снежня 2010. Прысуд вынесла суддзя Ала Булаш.

Суд над актывістам “Маладога Фронту” Уладзімірам Яроменкам паводле абвінавачання ва ўдзеле ў “масавых беспарадках” працягваецца.

Партрэты Кіркевіча і Яроменка ў Мінску (фотарэпартаж)

Поделиться ссылкой: