У прэс-службе мінскага гарадскога упраўлення МНС паведамілі, што «Мерсэдэс» зваліўся на казырок першага ўзроўню паркінга. За рулём была 30-гадовая дзяўчына, якая цяпер знаходзіцца ў лякарні. Інцыдэнт адбыўся каля 12.30. Да прыбыцця хуткай і супрацоўнікаў МНС дзяўчыну дасталі з аўто супрацоўнікі паркінгу. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Цалкам верагодна, што кіроўца «Мерсэдэса» папросту пераблытала педалі ў аўто. Тыя з аўтааматараў, хто пакідае на гэтым паркінгу аўто, адзначаюць адсутнасць на ім моцных адбойнікаў і бардзюраў.

Зазначым, што нумарны знак машыны ўпрыгожаны надпісам “МУС Беларусі”.

У Мінску з 3-га паверха паркінга зваліўся «Мерсэдэс» + фота (дапоўнена)

У Мінску з 3-га паверха паркінга зваліўся «Мерсэдэс» + фота (дапоўнена)

У Мінску з 3-га паверха паркінга зваліўся «Мерсэдэс» + фота (дапоўнена)

Фота remarker.by

Поделиться ссылкой: