“У цэнтры нашай увагі да гэтага часу знаходзілася вызваленне палітвязняў, але непрымальна зачыняць незалежныя газеты, і гэта мы таксама будзем крытыкаваць”, – цытуе Пафалу БелаПАН.

Ён адзначыў, што закрыццё названых выданняў ЕС лічыць гэткім жа непрымальным, як разгон мірных дэманстрантаў. “Незалежная прэса з’яўляецца часткай вольнага дэмакратычнага грамадства. Трэба прымусіць рэжым ціскам звонку даць журналістам магчымасць працаваць”, – заявіў Пафала. Ён дадаў, што незалежным журналістам будзе аказвацца падтрымка з боку Еўрасаюза.

На пытанне, ці не лічыць ён памылковай палітыку, якая праводзілася ЕС у дачыненні да афіцыйнага Мінска да выбараў прэзідэнта, Пафала адказаў: “Не думаю, што гэта было памылкай, але можа быць, гэтыя маленькія кволыя парасткі дэмакратыі мы пераацанілі. У нас былі кантакты (з кіраўніцтвам Беларусі – БелаПАН.) у той форме, у якой іх не было шмат гадоў. Мы б з задавальненнем працягвалі гэты працэс, але ўсе нашы надзеі былі брутальна разбіты 19 снежня”.
белапан

Поделиться: