Просьбу Яўген падмацоўвае неаднаразовымі выказваннямі міністра ў СМІ пра тое, што ў Беларусі студэнтаў не адлічаюць па палітычных матывах, паведамілі “Народнай Волі” у прэс-службе МФ.

Cённяшні міністр Маскевіч падчас навучання Яўгена ў Гродне кіраваў Гродзенскім дзяржаўным унівэрсітэтам імя Янкі Купалы.

“Я думаю, Вы памятаеце зацікаўленасць прарэктара па навучальнай і выхаваўчай працы Бадзюковай Т.А. у тым, каб я не быў студэнтам ГрДУ, і гэта можа падцвердзіць амаль кожны выкладчык аддзялення беларускай філалогіі,” — звяртаецца да міністра маладафронтавец.

Поделиться ссылкой: