Падобная малітва на гэтым сімвалічным для беларусаў месцы пройдзе ў другі раз. Яе ініцыятарам з’яўляецца пробашч лагойскай парафіі кс. Павел Слука.

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь» знаходзіцца на тэрыторыі Лагойскага раёна. Даехаць да яго можна па шашы Мінск—Віцебск, на 54-ым кіламетры якой устаноўлены ўказальнік «Хатынь». Павярнуўшы ўправа, неабходна праехаць яшчэ 5 кіламетраў.

У гады вайны нацыстамі былі спалены больш за 5 тысяч беларускіх вёсак разам з іх жыхарамі — дарослымі і дзецьмі. Разам са сваімі парафіянамі гінулі і іх душпастыры. Больш за 200 каталіцкіх святароў загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Поделиться ссылкой: