«Усе складаней кантралявць грамадскую свядомасць і падпарадкоўваць настроі людзей. Прапагандысцкая машына „прабуксоўвае“. Спрацоўвае прынцып — чым больш прапаганды, тым менш веры. Сведчаннем таму сталіся і валютная паніка, і „цукровая ліхаманка“… Эканамічная сітуацыя дыктуе паводізны ўладаў. Ей сёння нічога не застаецца, як ісці на абвастрэнне ўзаемадачынненяў з масмедыя і ўзмацняць пераслед, вылучаючы самыя дзікунскія абвінавачванні…

Шлях татальнага і бескампраміснага падпарадкавання СМІ — бесперспектыўны для ўлады. Таму што ў сітуацыі сацыяльнага стрэсу ў грамадстве як ніколі расце давер да незалежных СМІ і запатрабаванасць інфармацыі без цэнзуры. Мы патрэбныя людзям. Няхай і не нашмат, але павялічваюцца наклады выданняў, зніжаецца працэнт спісання газет, расце актыўнасць на форумах і ў каментарах, усё больш наведнікаў у сайтаў…

Сёння незалежнай журналістыцы варта распарадзіцца гэтым „капіталам даверу“, замацаваць сваю пазіцыю ў грамадстве, чаго б гэта ні каштавала…

Кожнаму з нам сёння патрэбныя падтрымка і разуменне. Мужнасці жадаю нашым калегам, якія ўжо асуджаныя на зняволенне — як Аляксандр Атрошчанкаў і Зміцер Бандарэнка — і, тым, што яшчэ чакаюць прысудаў — як Сяргей Вазняк, Аляксандр Фядута, Ірына Халіп, Павел Севярынец

Стойкасці і непахіснасці рэдакцыйным калектывам газет „Наша Ніва“ і „Народная воля“. Упэўненасці і цвёрдасці кожнаму з нашых калег, хто лічыць сябе адданым прафесіі. Калі мы салідарныя — мы непераможныя», перадае прэс-служба ГА “БАЖ”

Поделиться ссылкой: