На просьбу аб сустрэчы з маці, яна адказала, што ў “адпаведнасці з арт.369 КПК Рэспублікі Беларусь дазвол на сустрэчу даецца старшынёй пасля абвяшчэння прысуду”.

Як паведаміла маці палітыка Тацяна Севярынец, на просьбу аб сустрэчы сына са святаром судздзя адказала, што” ў кампэтэнцыю Завадскога суда не ўваходзіць прыняцце рашэнняў пра сустрэчу змешчаных пад вартай са святаром”.

Як нагадвае http://bchd.info, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Павел Севярынец падчас мінулай выбарчай кампаніі быў кіраўніком штаба іншага сустаршыні БХД, кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Севярынец быў затрыманы ў ноч пасля выбараў і ўвесь гэты час знаходзіцца ў СІЗА КДБ. У турме Павел рашуча адмаўляецца даваць паказанні.

Поделиться: