—  Я забег да свайго знаёмага, каб аддаць рэчы, якія пазычаў, — распавеў Максім праваабаронцам. — І праз некалькі хвілін пасля майго сыходу да яго прыйшлі два супрацоўнікі міліцыі і адзін супрацоўнік КДБ з вобыскам. Шукалі нейкую зброю. Мой знаёмы сцвярджае, што без санкцый, але абшукалі ўсю кватэру. Варта адзначыць, што гэты чалавек не мае ніякага дачынення да палітыкі ці грамадскай дзейнасці, таму я ўпэўнены, што гэты вобшук — з-за мяне. Мабыць, яны падумалі, што я нешта прынёс яму “супрацьзаконнае”, бо я вяртаў яму рэчы ў вялікай торбе, у якой звычайна носяць рыбалоўчыя ці паляўнічыя прылады.

Максім Чарняк — былы маладафронтавец, але выйшаў з арганізацыі па просьбе сваёй дзяўчыны. Цікавасць да яго відавочна звязана як з тым, што яго хобі — капальніцтва, так і з былой прыналежнасцю да маладзёжнай арганізацыі, якую беларускія ўлады лічаць радыкальнай.  

Поделиться: