“Дрэннае самаадчуванне. І ўжо чацвёрты дзень да яго прыходзіць лекар з КДБ, дае ўколы. У яго (Уладзіміра Някляева -” “Еўрарадыё” “) радыкуліт развіўся. І яшчэ будзе заўтра калоць. Паглядзім, што будзе, але ўжо тыдзень ляжыць. І я не ведаю, калі так будзе спіна хварэць, як ён там высядзіць – гэта ж цэлы дзень там сядзяць”, – распавяла Вольга Някляева.

Нагадаем, суд над Уладзімірам Някляевым прызначаны на 5 мая. Па словах Вольгі, напярэдадні суду да іх прыйдуць адвакаты і будуць думаць, што рабіць. Магчыма, прасіць аб пераносе судовых слуханняў на іншы дзень.


Поделиться: