“Неабходна спыніць антыжурналісцкую рыторыку і запалохванне”, – цытуе словы каардынатара “Тэлеграф”.

Па словах членаў КАЖ, пасля выбуху, беларускія ўлады, уключаючы міністэрства інфармацыі, Генеральную пракуратуру і КДБ, “пачалі кампанію запалохвання незалежных і апазіцыйных СМІ, якія паведамілі аб здарэнні”, а прэзідэнт заявіў аб неабходнасці пакончыць з “пятай калонай”. “Санкцыі прымяняюцца да тых выданняў, якія крытыкуюць афіцыйнае расследаванне выбуху і выратавальныя работы”, – гаворыцца ў афіцыйнай заяве Камітэта.

У якасці прыкладаў рэпрэсіяў, КАЖ прывёў вынясенне папярэджанняў за распаўсюд “ілжывай інфармацыі” аб выбуху газетам «Народная воля», “Салідарнасць”, “Бабруйскі кур’ер”, “Наша Нiва” і “Вольны горад”, а таксама адсутнасць доступу ў выніку DoS- нападаў да сайтаў Хартыі’97 і “Беларускага партызана”. “Згодна з рэпрэсіўным беларускім законам аб СМІ, улады могуць закрыць выданне, якое атрымала два афіцыйныя папярэджанні на працягу года”, – адзначаюць праваабаронцы.

Поделиться: