Як стала вядома праваабаронцам, сёння ў першай палове дня будзе вынесенае рашэнне аб іх дэпартацыі і забароне ўезду ў Беларусь на пэўны тэрмін. Верагодна ўвечары іх пад канвоем даставяць на чыгуначны вакзал і пасадзяць на цягнік да Варшавы.

Нагадаем, што 25 красавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі 12 ўдзельнікаў пікету супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС. І абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафамі ў памеры 700 тысяч рублёў.

Поделиться: