Гэтыя лічбы агучыў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч падчас прамой лініі, якую  ладзіла  “Настаўніцкая газета”.

—У Рэспубліцы Беларусь настаўнікі-мужчыны складаюць 14% ад агульнай колькасці, — адзначыў міністр. — А вось сярод начальнікаў упраўленняў ці аддзелаў адукацыі райвыканкамаў 60% складаюць мужчыны, сярод дырэктараў агульнаадукацыйных устаноў, напрыклад, у Брэсцкай вобласці, мужчыны складаюць 60%, у Мінску — 23%. Статыстыка даволі стракатая. Безумоўна, настаўнікаў-мужчын у школе малавата. Таму Міністэрства адукацыі прымае і будзе прымаць далей канкрэтныя меры па павышэнні прэстыжу настаўніцкай працы, накіраваныя на прыцягненне мужчын для работы ва ўстановах адукацыі.

Трэба адзначыць, што аб павышэнні сацыяльнага статусу настаўніка і павышэнні прэстыжу прафесіі новы міністр адукацыі гаворыць амаль што з першага дня працы на міністэрскай пасадзе. Але цяжка ўявіць, як можа мужчыну прывабіць прафесія, якая ацэньваецца дзяржавай не проста нізка, а вельмі нізка. Нават пасля ўсіх павышэнняў зарабатнай платы напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, заробкі настаўніка ў сярэднім па краіне склалі крыху болей за мільён. У лютым 2011 года яны дасягнулі.. 1 мільёна 212 тысяч рублёў. Як кажуць, без каментароў.

Поделиться ссылкой: