У 25-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы амерыканцы – дзякуючы неймаверным высілкам пачынальнікаў гуманітарнай місіі Пола Мура і яго сына Пола Мура-малодшага і пры ўзаемадзеянні з беларускай дабрачыннай арганізацыяй “Надзея-Экспрэс” – прывезлі найбольш дэфіцытныя у нашай краіне медыцынскія прэпараты на агульную суму ў 6 млн 200 тыс. долараў. Лекі, так неабходныя хворым дзецям, будуць размеркаваны па шпіталях, накіраваны ў цэнтральны дзіцячы анкацэнтр. Па словах дырэктара цэнтра спадарыні Вольгі Алейнікавай, гэтым разам прывезены надзвычай запатрабаваныя і дарагія лекі (Касмеген і Амбізол), якія забяспечаць паўнавартаснае лячэнне хворых.
Цягам апошніх гадоў амерыканская дабрачынная арганізацыя “Сіці Хоўп Інтэрнэшнл”, якую ўзначальвае Пол Мур, а таксама нашая “Экспрэс-Надзея” (пры дзейснай дапамозе Дзярждэпартамента ЗША, амерыканскай амбасады ў нашай краіне) аказалі гуманітарную дапамогу беларусам на агульную суму ў 270 млн долараў. Але самым актыўным і паслядоўным у гэтай гуманітарнай місіі быў і застаецца Пол Мур і амерыканцы – звычайныя грамадзяне, якія ўспрынялі чарнобыльскі боль і трагедыю, як свой боль і сваю трагедыю…
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Добавляйте издание «Народная Воля» в избранное на Яндекс-Новости!