Старшыня “Маладога Фронту” (зарэгістраваны ў Чэхіі) просіць пракуратуру пакараць Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якія сведчылі на судзе Дашкевіча і Лобава супраць маладафронтаўцаў. 

 Дашкевіч звяртае ўвагу пракуратуры, што паказанні Малышава й Савіцкага былі хлуслівыя і не адпавядалі рэчаіснасці. Дашкевіч выказавае ўпэўненасць, што ўсе, хто ілжыва сведчыў супраць яго і Эдуарда Лобава — тыя “нібыта пацярпелыя”, якія давалі паказанні з суседняга пакоя — у будучыні абавязкова будуць справядліва пакараныя, паведамляе прэсс-служба “Маладога Фронта”.

Лідар Маладога Фронта падкрэсьлівае, што ніводнае з прад’яўленых яму й Лобаву абвінавачанняў не адпавядае рэчаіснасці. “Усе добра ведаюць, што я і Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасцю і нападаць на кагосці за дзень да выбараў, “падпалу Рэйхстага”, нам было б вельмі нявыгадна”, — заяўляе Дашкевіч.

Савіцкі і Малышаў — гэтак званыя ‘пацярпелыя’ — ў зале суда так і не з’явіліся. Яны адказвалі на пытанні з-за сценкі.

18 снежня 2010, за дзень да вулічнай акцыі ў Мінску, на маладафронтаўцаў Дашкевіча й Лобава напалі хуліганы на чале з Малышавым і Савіцкім. Паказанні сведкаў кажуць аб невінаватасці Дашкевіча і Лобава. Аднак пасля суда Дашкевіч атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыма, Лобаў — чатыры ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.

Нагадаем, на судзе Дашкевіча і Лобава абарона прасіла цалкам апраўдаць абвінавачваных маладафронтаўцаў з-за недаказанасці віны. А суддзя Алена Шылько адмовіла адвакатам у прадастаўленні часу для падрыхтоўкі да судовых спрэчак. Суд таксама адхіліў шэраг хадайніцтваў абароны аб даследаванні пацярпелых, а таксама аб правядзенні генатыпічнай экспэртызы.

Поделиться: