24 красавіка  каля паловы на трэцюю ночы ў МНС паступіла паведамленне пра пажар у санаторыі “Талька”. На месцы выратавальнікі зразумелі, што ў санаторыі на чацвёртым паверсе гарыць пакой.

У выніку пажара пашкоджана ўся маёмасць у пакоі, які змяшчаецца на чацвёртым паверсе  пяціпавярховага будынка санаторыя. Будынак цагляны, пяціпавярховы, 1975 года пабудовы. У санаторыі жыло 48 чалавек, на момант пажару знаходзіліся 38. У пакоі, дзе паўстаў пажар, жыло 3 чалавекі. Усе яны эвакуяваліся самастойна.

Супрацаўнікі  МНС выратавалі 6 чалавек, якія адпачывалі ў злашчасным месцы. Хутчэй за ўсё  нагодай для пажара сталі непаладкі  ў электраправодцы. Выратавальнікі мяркуюць, што “вінаваты” у пажары тэлевізар.
Матэр’яльная  шкода ад пажара пакуль не падлічана.

Поделиться ссылкой: