Для далейшага разгляду хадайніцтваў пракуратура перанакіравала іх у следчае ўпраўленне папярэдняга расследвання гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
 
“Паведамляю, што хадайніцтвы накіраваны начальніку СУ ПР ГУУС Мінгарвыканкама ў адпаведнасці з арт. 121 КПК Рэспублікі Беларусь для разгляду, аб выніках якога Вам будзе паведамлена”, – адзначыў у афіцыйным адказе з пракуратуры в.а. начальніка аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю С.У.Барысенка.
 
Аргкамітэт БХД мяркуе, што ўлады наўмысна зацягваюць разгляд хадайнітцваў, каб у рэшце рэшт пакінуць іх без адказу, аднак сябры аргкамітэта лічаць свае хадайніцтвы вельмі сур’ёзнай заявай, чакаюць хутчэйшага іх разгляду і спадзяюцца, што змогуць убачыць Паўла Севярынца на волі яшчэ да суда, а таксама і пасля суда.

Нагадаем, што 4 красавіка мінскія сябры аргкамітэта БХД адправілі з Галоўпаштамту ў пракуратуру г Мінска 127 хадайніцтваў за змену меры стрымання  аднаго з лідараў БХД Паўла Севярынца,  які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яшчэ 31 подпіс быў сабраны ў Бабруйску. У хадайніцтвах сябры і прыхільнікі БХД просяць змяніць меру стрымання на падпіску аб ня выездзе і паручаюцца, што Павел Севярынец не схаваецца ад следства.

Поделиться: